Мы. Аповесць пра нашы прозвішчы PDF Печать E-mail

2006 г., выд. “Беларусь”.

Мы, У. Ліпскі"Пражытае -- у казках, легендах, песнях, летапісах.

Сённяшняе -- у яве гадоў і дзён, сведках нашага жыцця.

Заўтрашняе -- у здогадах, загадках і тайнах пад сямю замкамі.

Каб акрылена жыць сёння і ўпэўнена крочыць у заўтра, трэба ведаць, што было ўчора."

Кожны з нас валодае духоўнай спадчынай, роўных якой няма сярод самых дарагіх скарбаў свету, -- прозвішчам. Прозвішчы -- гэта люстэрка і нашай сівой гісторыі, і геаграфіі краю, і фальклору. Гэта тая своеасаблівая зямная вясёлка, якая робіць прыкметным і адметным пэўны кавалак зямлі. Для людзей, якія там жывуць, якія там нарадзіліся, гэта - Радзіма.

 
Жыві сёння PDF Печать E-mail

(пакаянне, малітвы), 2004 г., выд. УП “Мінская фабрыка каляровага друку”.

Жыві сёння, У. ЛіпскіНяпраўда, што жыццё складаецца з гадоў. Яно - адзін міг.

Як жа падабраць тыя мігі, каб не рассыпаліся?

Як жа не праспаць тыя мігі, каб не рушылася надзея?

Як жа ствараць жаданыя мігі, каб яны наведвалі нас штодня?

"Той міг шчаслівым назаві,

Што свой звядзе пачатак і канчатак,

Слязу ў вачах і смех у вачанятах, --

Ды не чакай, а дзейнічай, ЖЫВІ!"

 
Бацькі і дзеці PDF Печать E-mail

(дзённік), 1995 г., выд. “Хата”.

Бацькі і дзеці, У. Ліпскі

*** На ўсё -- дэфіцыт. Страшна: дэфіцыт дабрыні і міласэрнасці. У аснове гэтага -- дэфіцыт культуры і маралі.

*** Што добрага зробіш, калі вырасцеш?  Дзетдомавец адказаў: -- Калі вырасту, вазьму з дзетдома хлопчыка і вырашчу яго ў свайго брата...

*** Што такое радыяцыя?  Гомельскі пяцікласнік Юра махнуў рукой: -- Гэта такая нявідзімая гадасць... Ад яе галава баліць раз у пяць дзён...

Дзеці -- нашы суддзі.

Дзеці -- барометр грамадства.

Вачыма дзяцей пазірае на нас Бог.

Калі боль нашых дзяцей тваім не стаў, то дарэмна прайшло жыццё.

 
Падкідыш PDF Печать E-mail

(дзённік, нарысы), 1992 г., выд. “Беларусь”.

Падкідыш, У. Ліпскі

 

Кажуць, добрая памяць аб продках -- выхаванне будучага. Як выхаваць будучае ў падкідыша?

Падкідышаў называюць Нічыімі.

Нават пацук любіць сваіх дзяцей. А хто любіць падкідыша?

Як без любові спазнаць цудоўнае і чароўнае? А ці можна без гэтага спазнаць сусвет?

З падкідышамі -- адны пытанні...

 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 5 Следующая > Последняя >>

Страница 2 из 5