Урокі Купрэвіча PDF Печать E-mail

(дакументальная аповесць), 1987 г., выд. “Беларусь”.

Урокі Купрэвіча, У. Ліпскі

Дарагі чытач!

Хачу пазнаёміць цябе з чалавекам, жыццё якога стала гонарам Беларусі. У яго лёсе -- гісторыя рэспублікі ад дзён нараджэння да сённяшняй явы. Па яго блакітных вачах і адкрытай усмешцы ў далёкіх і блізкіх краях пазнавалі шчырага беларуса.

Пра жыццё Васіля Феафілавіча Купрэвіча можна сказаць -- гэта подзвіг. А кожны подзвіг перш за ўсё -- урок для нашчадкаў.

Сваім жыццём-подзвігам В.Ф. Купрэвіч здзейсніў, пакінуў нам у спадчыну незвычайныя ўрокі. Па яго жыццёваму падручніку можна вучыцца высакароднасці і сціпласці, чалавечнасці і смеласці, працавітасці і сумленню, ідэйнасці і перакананасці, праўдзівасці і самаадданасці.

Спадзяюся і веру, што яго вучэнне, вобраз і ўрокі жыцця -- яскравы прыклад для ўсіх.

 
Сын дня. Азбука аднаго жыцця PDF Печать E-mail

(дакументальная аповесць пра сляпога Анатоля Нятылькіна), 2002 г., выд. “Беларускі кнігазбор”.

Сын дня, У. Ліпскі

 

Анатоль Нятылькін:

"Дарагія чытачы! Перад вамі кніга майго жыцця. Чытайце, што напісана ў радках і што аўтар пакінуў паміж радкамі. Ідэальных людзей у свеце няма. Кожны з нас -- непаўторная асоба. І калі гэта кніга дапаможа вам у нечым разабрацца, калі прымусіць задумацца аб нечым -- ужо добра.

Жывіце і радуйцесь кожнаму імгненню. Жыццё, якое ні ёсць, -- чароўнае свята. Жыццё -- дар Божы! Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях. Хачу, каб мае дзеці і ўнукі ішлі па жыцці з высока паднятай галавой, а іх галоўным багаццем былі дабрыня, годнасць, гонар і высакароднасць."

 
Пакланіся травінцы PDF Печать E-mail

(дакументальная аповесць пра акадэміка В.І. Парфёнава), 2009 г., выд. “Беларуская навука”.

Пакланіся травінцы, У. Ліпскі

 

Гэтая дакументальная аповесць прысвечана вядомаму вучонаму, акадэміку Віктару Іванавічу Парфёнаву, якога называюць сучасным батанікам нумар адзін.

 

В.І. Парфёнаў:

"Я люблю Беларусь, якая вывела мяне ў людзі. Яна -- прыродная жэмчужына. Я ведаю кожны куточак гэтай зямлі. Пакажыце мне баравік, галінку -- я скажу, адкуль яны, з якога лесу, з якой мясціны. Я прайшоў па ўсёй Беларусі, нават калі не было дарог...Так  вынасіў у рукзаку і кандыдацкую, і доктарскую..."

 
Янкаў вянок PDF Печать E-mail

(дзецям пра Янку Купалу), 2009 г., выд. “Мастацкая літаратура”.

Янкаў вянок

 

Гэта, практычна, першы ёмісты і аб'ектыўны аповед для дзяцей пра Янку Купалу, яго радавод, нялёгкае жыццё і ўзнёслую, прарочую творчасць.

Праца Ўладзіміра Ліпскага -- жывая навука Купалавай мудрасці, бязмежнай любові да нашай мілай Беларусі.

Кніга для ўсіх, хто пажадае наталіцца гаючым Купалавым словам, хто захоча сваёй душой зразумець душу нацыянальнага Генія.

 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 5 Следующая > Последняя >>

Страница 4 из 5