Галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” -- з 1978 г.
Старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду – з дня заснавання (25 гадоў).
Член Нацыянальнай камісіі пра правах дзіцяці – з дня заснавання Камісіі.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 г., член праўлення СПБ.
Ініцыятар і пастаянны старшыня журы Усебеларускіх фестываляў народнага гумару ў Аўцюках (прайшло ўжо 7 такіх фестываляў).
На творчым рахунку пісьменніка Уладзіміра Ліпскага звыш 60 кніг.
Многія творы Уладзіміра Ліпскага ўключаны ў школьныя падручнікі, перакладзены на іншыя мовы: рускую, нямецкую, літоўскую, украінскую.
Узнагароды Уладзіміра ЛІПСКАГА
- Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1968 г.)
- Медаль «За трудовое отличие» (1971 г.)
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982 г.)
- Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1993 г.)
- Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Альберта Швейцара (1995 г.)
- Ордэн святога Благавернага царэвіча Дзімітрыя за справы міласэрнасці (1997 г.)
- Ганаровая Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000 г.)
- Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000 г.)
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2001 г.)
- Лаўрэат прэміі Міжнароднай асацыяцыі Дзіцячых фондаў (2005 г.)
- Ганаровы грамадзянін Калінкавіцкага раёна (2005 г.)
- Залаты медаль імя Льва Талстога Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў за выдатныя заслугі ў справе абароны дзяцінства і дабрачынным служэнні (2007 г.)
- Ордэн Францыска Скарыны (2007 г.)
- Расійская літаратурная прэмія ім. Аляксандра Грына за аповесці "Мама. Малітва сына" і "Бацька. Пісьмы сына" і за шматгадовае служэнне дзіцячай літаратуры і дзяцінству (2008 г.)
- Ганаровы знак "Выдатнік адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012 г.)
- Крышталёвы кубак "Гонар нацыі" беларускага тэлевізійнага канала АНТ (2012 г.)
|