Сонца над галавой PDF Печать E-mail

(аповесць-ліставанне, пісьмы да ўнука), 2013 г., выд. “Адукацыя і выхаванне”

Сонца над галавой, У. Ліпскі

Гэту кнігу У. Ліпскага можна смела назваць  педагагічнай паэмай. Яна для ўсіх: хто шлюбуецца, хто ўжо мае Дзіця, хто жадае навучыцца разумець і бачыць немаўля, хто імкнецца займець вернага сябра, хто хоча праверыць сябе, як настаўніка, хто не шкадуе сутак на выхаванне спадчынніка, хто хоча адчуць у Дзіцяці Божага Пасланніка.

"Хлопчык мой! Як жа мне хочацца, каб ты ўзгадаваўся мужным і моцным, спагадлівым і добрым, шчодрым і ўсмешлівым, лагодным і бадзёрым, разумным і панятлівым. Гэтаму ўсяму вучыся змалку, пакуль вакол цябе плойма дабракоў.

Крывінка мая! Зірні на свет яснымі вачыма, зразумей яго і выберы сваю дарогу. Толькі ніколі-ніколі не забывай, мой любы, зямлю, на якой ты ўдыхнуў паветра. Яна называецца Беларусь. Палюбі яе да слёз. І тады ты станеш Чалавекам на гэтай зямлі, і толькі тады ўбачыш і адчуеш прыгажосць усяго сусвету. Упусці ў душу, мой родны, напеўную і старажытную мову беларусаў і ты адчуеш, як душа твая напоўніцца гаючым нектарам, і ты зразумееш, да цябе дойдзе, не можа не дайсці, што за родную мову, за нашу зямлю, за гістарычны скарб народа, у які ўваходзіць і род Ліпскіх, трэба змагацца."

 

Чытаць кнігу У. Ліпскага "Сонца над галавой"

 
Мама. Малітва сына PDF Печать E-mail

1999 г., выд. “Нёман”

липский книга мама

Вечны Божа!

Недзе там, у тваім царстве, на высокіх нябёсах, жыве мая Мама...

... Кожны дзень (!), як яе няма, адчуваю яе позірк, бачу яе мілую ўсмешку, чую яе напеўны голас. Яна са мною ў памяці і ў сэрцы. З ёй іду па жыцці, па яго сонечных і камяністых сцяжынках.

Мама! Ачніся, адгукніся, завітай да сына ў госці. Хачу хоць на міг убачыць цябе жывую. Асірацелым застаўся на зямлі твой меньшанькі...

... Ты -- жывая вада для мяне, мора духоўнага багацця. Ты -- жыццёвая зорка, па якой звяраю свой шлях на зямлі. З тваім вобразам буду і далей сустракаць узыход сонца, радавацца кожнаму падараванаму мне дзянёчку. І не стамлюся гэта рабіць датуль, пакуль будзе гарэць мая свечка.

Мама! Ты ў сэрцы маім. Цяпер, і ўвесь час, і на векі вякоў. Амін.

 
Бацька. Пісьмы сына PDF Печать E-mail

2004 г., выд. “Беларускі кнігазбор”.

Бацька. Пісьмы сына, У. ЛіпскіБацька!

Я адчуваю тваю душу побач з маёй. І мне хочацца сказаць табе нешта такое, чаго не паспеў сказаць пры тваім жыцці.

За свае зямныя гады ты ўдоваль нахлябаўся гаркаты, можа, і я калі быў для цябе не салодкім гасцінцам, не спагадваў табе, мала дапамагаў, рэдка наведваў. Даруй, Бацька, калі можаш, не трымай крыўды ні на мяне, ні на маю сям'ю.

Ты вучыў, Бацька, паважаць людзей. І я гэта раблю цярпліва. Здаецца, разумею крывога і сляпога, сытага і галоднага, бяздольнага і шчасліўца. Усе яны людзі, і з гадамі прасвятліць іх Усявышні, выведзе на шлях веры, споведзі, пакаяння. Іншага не дадзена нікому. Упартых і няскораных перад Божымі запаветамі чакае пекла, пракляцце, забыццё...

Шанаванне бацькоў сваіх, увага да іх добрых парад -- аснова культуры, узвышэння асобы, яе прызнанне. Я ўдзячны табе, Бацька, за хлеб, навуку і тваё чыстае імя. Хай будзе так у кожнага. І тады мы з гонарам скажам: "Мы -- сыны сваіх Бацькоў! Наша Бацькаўшчына -- мілая Беларусь!"

 
Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод PDF Печать E-mail

(дакументальная аповесць-даследаванне), 1998 г., выд. “Беларусь”

книга Я

Жывуць на Зямлі людзі.

Людзі згуртаваны ў народы.

У кожным чалавеку -- сваё Я.

Я ўтрымлівае ядро са спадчыннымі генамі. А ў іх -- нашы мінулае, сённяшняе, будучае.

Я плюс Я -- сям'я.

Сям'я плюс сям'я -- род.

Род плюс род -- народ.

Народ плюс народ -- людзі Зямлі.

Дай жа, Божа, каб гэта жывая карусель была вечнай.

Падмажы, Божа, каб народ не згубіў повязь часоў.

Уразумі, Госпадзі, сем'і, што на іх трымаецца род і народ, іх слава і моц.

Хай кожнае чалавечае Я стане вобразам Дабрыні, Розуму і Любові. Тады і Зямля наша ператворыцца ў планету Шчасця. Тады і мы станем Людзьмі. І захочацца нам адзін аднаго называць родзічамі.

Божа, хай так будзе!

 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 5 Следующая > Последняя >>

Страница 1 из 5