Уладзімір Сцяпанавіч, добры дзень! |
|
|
|
На вялікі жаль, не змагла да Вас датэлефанавацца, таму мушу скарыстацца знойдзеным на Вашым сайце адрасам электроннай пошты, каб сказаць агромністы-аграмадны дзякуй за Вашу кнігу перакладаў "Залаты домік".
Допіс, бадай, не здолее перадаць і маю ўражанасць, захопленасць зместам, густоўным мастацкім афармленнем кнігі, і маю расчуленасць такім файным, без пафасу шыкоўным падарункам.
Я насамрэч лічу за гонар магчымасць спрычыніцца да перакладаў Вашых твораў, а знаёмства з Вашымі хлопчыкам ды чорцікам было не столькі працай, колькі нагодай добра правесці час за цікавым заняткам.
Дарэчы, і кнігу, і камплект часопісаў з імпэтам вывучаюць калегі па Нацыянальным інстытуце. Спадзяюся, будзе яшчэ і адукацыйна-асветніцкі розгалас)))
Хай Вам штодзень натхнення прыбаўляецца, здароўя ды аптымізму прыбывае!
З павагай і вялікай удзячнасцю, Ірына Шаўлякова (крытык, перакладчык, кандыдат филалагічных навук)
21.05.2014
|
Добрый День!!! Владимир Степанович !!! |
|
|
|
Дорогой мой Человек!!!
Позвольте Вас Так называть! Какое Счастье смотреть в Ваши Глаза ! Вернее чрез них Вам Прямо в Душу!!! Даже на фотографии. Она у Вас Такая Добрая, Красивая, несущая Свет и Любовь ко всему и Всем! Особенно -Детям! Спасибо Вам за это и низкий Поклон!
А еще Вам Огромная Благодарность от меня и всех Кузбассовцев За Зинаиду Михайловну Туснолобову-Марченко!
С уважением, Наталия Алексеевна Титова
18.11.2013 г. Кемерово
|
Калегі, сябры пра Ліпскага |
|
|
|
Іван Шамякін, народны пісьменнік Беларусі:
–Я люблю цябе, мой дружа, ганаруся тваімі поспехамі. Сумна, што часам тыя, хто кіруе культурай, не заўважаюць, хто ззяе ў ёй зоркай першай велічыні. Ты такая зорка. Твая кніга “Мама. Малітва сына” можа стаць побач з узорамі сусветнай паэзіі. Менавіта не прозы – высокай паэзіі. Я чытаю яе і плачу. Не таму, што пад старасць стаў сентыментальным. Ад вялікай праўды жыцця.
Васіль Вітка, класік дзіцячай літаратуры, творчасць якого адзначана Ганаровым дыпломам Ганса Крысціяна Андэрсана:
– Па службе, па служэнні дзецям мы равеснікі. Перад дзецьмі, нашымі чытачамі, мы – раўня. Што такое для Ліпскага кнігі для дзяцей, што такое для яго “Вясёлка”? Гэта і ёсць сама работа і самаадданае служэнне не ўвогуле маленству, а рэальным сучасным дзецям.
|
Чытаць далей
|
Эпіграма Рыгора Барадуліна |
|
|
|
Уладзіміру Ліпскаму:
Скачыце, зайчыкі і ліскі.
З настроем будзьце таты, мамы.
Няхай жыве Уладзімір Ліпскі –
Сярод дзяцей дарослы самы!
|
|
|
<< Первая < Предыдущая 1 2 Следующая > Последняя >>
|
Страница 1 из 2 |