(аповесць-казка для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў), 2013 г., перавыданне
Рыгорка – хлопчык як хлопчык. Жыве ў горадзе. Ходзіць у дзіцячы сад. Любіць маляваць.Чытае шмат і ўсё пра розныя прыгоды. Здараюцца часам з ім усялякія гісторыі.
Хачу вам расказаць пра некаторыя Рыгоркавы прыгоды. Няхай хто пасмяецца, а хто і пра сябе падумае.
Чытаць кнігу У. Ліпскага "Рыгоркавы прыгоды" |
(аповесць-казка для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў), 2007 г., выд. “Мастацкая літаратура”
Жыў-быў Нулік.
Сумна жыў, абы-як. Спытаеце чаму? Ды таму, што быў адзінокі. Ні з кім не сябраваў, ні да каго не хадзіў у госці... Нулік быў ніхто, нічый, ніякі...
Дзе жыў Нулік? Ды абы-дзе....
А што рабіў Нулік? Ды нічога. Ён умеў толькі палежваць: то на правым баку, то на левым...
Аднойчы ветрык-падарожнік нашаптаў Нуліку пра казачнага Калабка.
Задумаў і Нулік паспрабаваць шчасця. Захацеў і ён пабачыць свету.
Аповесць "Прыгоды Нуліка" па выніках ІІ Рэспубліканскага конкурсу на лепшую кнігу года атрымала Першае месца ў намінацыі “Дзіцячая літаратура”.
Чытаць кнігу У. Ліпскага "Прыгоды Нулiка" па-руску |
(забаўлянкі, апавяданкі, былі, небыліцы, казкі, загадкі), 2001 г., выд. “Мастацкая літаратура”.
Маша - мая сяброўка. Яна дачка маёй дачкі. От і ўгадайце, якія мы з ёй родзічы.
Маша ходзіць у дзіцячы сад. Даверліва расказвае мне пра ўсё. Дома мы гуляем з яе лялькамі, цацкамі. Прыдумляем апавяданні. Мая кніжка для вас, сябры, так і называецца -- "Наша Маша".
Чытайце ды на вус матайце. |
(казкі, аповесці), 2001 г., выд. “Юнацтва”.
Аповесць пра сапраўдную дзяўчынку Алёнку.
"Алёнка, які твой любімы колер? -- Чорны і белы.
Кім хочаш быць? -- Суддзёй. Ён судзіць дрэнных людзей і п'яніц.
Якое тваё самае вялікае жаданне? -- Сабраць усе жвачкі на свеце.
Хочаш ісці ў школу? -- Ой, не хачу. Баюся, што двойку атрымаю...
Каго любіш з дарослых? -- Маму, тату, браціка Ігара, Колю, самую сябе. Усіх люблю!" |
|
|
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 Следующая > Последняя >>
|
Страница 1 из 3 |