6 мая 2015 года пісьменнік Уладзімір Ліпскі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, адзначае свой юбілей – 75-годдзе.
|
Чытаць далей
|
Выйшаў зборнік казак Уладзіміра Ліпскага |
У снежні 2013 г. выйшла новая кніга Уладзіміра Ліпскага - зборнік казак "Залаты домік" па-руску.
У зборнік уключаны лепшыя творы аўтара. Казкі Уладзіміра Ліпскага - гэта жывыя ўрокі душэўнай дабрыні, любові да прыроды і людзей.
У пераводзе на рускі язык казкі У. Ліпскага выдаюцца упершыню. |
Выйшла новая кніга Ўладзіміра Ліпскага |
7 лютага 2013 г. на ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы пры падтрымцы Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» прайшла прэзентацыя новай кнігі Ўладзіміра Ліпскага «Сонца над галавой».
Гэту аповесць-ліставанне Ўладзіміра Ліпскага можна смела назваць педагагічнай паэмай. Яна для ўсіх: хто шлюбуецца, хто ўжо мае Дзіця, хто жадае навучыцца разумець і бачыць немаўля, хто імкнецца займець вернага сябра, хто хоча праверыць сябе, як настаўніка, хто не шкадуе сутак на выхаванне спадчынніка, хто хоча адчуць у Дзіцяці Божага Пасланніка.
Уладзімір Ліпскі ў новай кнізе “Сонца над галавой” застаецца верным свайму ўзнёсламу мастацкаму слову і высокай духоўнасці, якімі багата яго творчасць. Лісты пісьменніка да свайго ўнука Толіка ахопліваюць перыяд жыцця ад дня народзінаў хлопчыка да яго сямігадовага ўзросту.
Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” запрашае ўсіх, хто мае дачыненне да выхавання Дзіцяці, не прапусціць мудрую кнігу Ўладзіміра Ліпскага.
|
Чытаць далей
|
|
|