Бібліяграфія PDF Печать E-mail

 

Уладзімір Ліпскі пачаў пісаць з пятага класа. Першыя допісы — у раённай газеце і рэспубліканскіх дзіцячых газетах. Першыя апавяданні — у “Вясёлцы” (1967 г.). Яны і сталі пачаткам літаратурнай творчасці Уладзіміра Ліпскага.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1979 г. Рэкамендацыі давалі Эдзі Агняцвет, Павел Кавалёў, Віктар Казько.

лмпский владимирУладзімір Ліпскі — дзіцячы пісьменнік, празаік, дакументаліст, публіцыст, перакладчык.

Ён аўтар звыш 60 кніг.

БІБЛІЯГРАФІЯ ТВОРАЎ УЛАДЗІМІРА ЛІПСКАГА

“Райкомаўскія будні” (дзённік), 1970 г., выд. “Беларусь”.

“Дзень за днём” (дзённік), 1973 г., выд. “Беларусь”.

“Знайдзі сябе” (дзённік), 1974 г., выд. “Беларусь”.

“Рыгоркавы прыгоды” (апавяданні), 1974 г., выд. “Мастацкая літаратура”.

“Прыдзвінскі цуд” (нарыс), 1975 г., выд. “Беларусь”.

“Якое яно, шчасце” (дзённік), 1977 г., выд. “Народная асвета”.

“Крутыя вёрсты” (аповесць пра Героя Савецкага Саюза Зінаіду Міхайлаўну Трусналобаву-Марчанка, якая вярнулася з вайны без рук і без ног. Аповесць выдавалася ў Мінску (1980, 1985), у Маскве (1981), у Кемерава (1982, 1989), у Кіеве (1982, 1987), у Вільнюсе (1987). Па аповесці зроблена радыёп’еса, шмат разоў перадавалася па рэспубліканскім радыё).

"Высокія зоркі” (нарысы), 1981 г., выд. “Мастацкая літаратура”.

“Марынчына казка” (апавяданні), 1977 г., выд. “Мастацкая літаратура”.

“Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска” (аповесць-казка), 1982 г., выд. “Юнацтва”.

“Гостинец” (нарысы пра Беларусь), выд. “Детская литература” (Москва).

“Лаўрэнавы працадні” (аповесць), 1984 г., выд. “Юнацтва”.

“Урокі Купрэвіча” (дакументальная аповесць), 1987 г., выд. “Беларусь”.

“Раны” (апавяданні і дакументальная аповесць), 1987 г., выд. “Мастацкая літаратура”.

“Сповідь Шпундзика”, 1988 г., выд. “Моладзь” (Кіеў).

“Дзень нараджэння” (нарысы), 1988 г., выд. “Юнацтва”.

“Люби меня при всякой доле” (дакументальная аповесць, сумесна з украінскім паэтам Багданам Чалым), 1989 г., выд. “Беларусь”.

“Невядомы” (дакументальная аповесць пра беларуса-нарадавольца Ігната Грынявіцкага), 1990 г., выд. “Мастацкая літаратура”.

“Падкідыш” (дзённік, нарысы), 1992 г., выд. “Беларусь”.

“Цветок папоротника” (апавяданні, сумесна з Ірынай Сяргеевай), 1992 г., выд. “Малыш” г. Масква.

“Вясёлая азбука” (кніга для дзяцей, па ёй пастаўлены спектакль “Прыгоды ў замку Алфавіт”, які ішоў у Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі, кампазітар Віктар Войцік, лібрэта Святланы Клімовіч), 1992 г., выд. “Юнацтва”.

“Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка” (коміксы, мастак Ігар Ліпскі), 1993 г., выд. “Беларусь”.

“Як Бог стварыў свет”, 1993 г., выд. “Беларусь”.

“Адпяванне жывых”, 1993 г., выд. “Мастацкая літаратура”.

“Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска” (комікс, мастак Ігар Ліпскі), 1994 г., выд. “Красіка”.

“Бацькі і дзеці” (дзённік), 1995 г., выд. “Хата”.

“Дзяўчаты, дзе вы” (з Багданам Чалым), 1995 г., выд. “Карл” (Берлін).

“Аўцюкоўцы” (пра Каласкоў і Калінак, якія гаруюць і жартуюць), 1995 г., выд. “Мастацкая літаратура”, 2000 г., выд. “Хата”, 2003 г., выд. БТ “Кніга”.

“Пралескі ў небе” (дакументальная аповесць), у серыі “Школьная бібліятэка”, 1997 г., выд. “Юнацтва”.

“Антонік-Понік” (апавяданні-казкі), 1998 г., выд. “Універсітэцкае”.

“Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод” (дакументальная аповесць-даследаванне), 1998 г., выд. “Беларусь”.

“Мама. Малітва сына”, 1999 г., выд. “Нёман”.

“Басанож па зорках” (дакументальная аповесць пра народнага артыста СССР, кампазітара Ігара Лучанка), 2000 г., выд. “Беларусь”.

“Каралева белых прынцэс” (казкі, аповесці), 2001 г., выд. “Юнацтва”.

“Наша Маша” (забаўлянкі, апавяданкі, былі, небыліцы, казкі, загадкі), 2001 г., выд. “Мастацкая літаратура”.

“Сын дня. Азбука аднаго жыцця” (дакументальная аповесць пра сляпога Анатоля Нятылькіна), 2002 г., выд. “Беларускі кнігазбор”.

“Шоўкавічы” (людзі і вёскі Рэчыцкага раёна. Сумесна з Георгіем Сытко), 2004 г., выд. “Тытул”, г. Рэчыца.

“Бацька. Пісьмы сына”, 2004 г., выд. “Беларускі кнігазбор”.

“Жыві сёння” (пакаянне, малітвы), 2004 г., выд. УП “Мінская фабрыка каляровага друку”.

“Мы. Аповесць пра нашы прозвішчы”, 2006 г., выд. “Беларусь”.

“Нарачанская Чайка” (документальная аповесць пра народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч), 2006 г., выд. “Беларусь”.

“Чыстая брахня. Інструкцыя для Каласкоў і Калінак, якія позна вяртаюцца з вечарынак”, 2006 г., выд. “Асобны”.

“Прыгоды Нуліка” (аповесць-казка для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў), 2007 г., выд. “Мастацкая літаратура” (па выніках ІІ Рэспубліканскага конкурсу на лепшую кнігу года атрымала Першае месца ў намінацыі “Дзіцячая літаратура”).

“Стрэлы над старым акопам” (дакументальная аповесць на беларускай і рускай мовах пра міліцыянера Вячаслава Сцяпанава, які загінуў ад рук бандытаў), 2007 г., выд. “Кнігазбор”.

“Аўцюкоўскія шуры-муры” (кніга гумару), 2008 г., выд. “Кнігазбор”.

“Я тут жыву” (дзецям пра Беларусь), 2008 г., выд. “Адукацыя і выхаванне”.

“Мелодыя душы” (пераклад аповесці “Басанож па зорках” на рускую мову), 2008 г., выд. “Беларусь”.

“Свіцязанская русалка” (дзецям пра Гродзеншчыну), 2009 г., выд. “Літаратура і мастацтва”.

“Пакланіся травінцы” (дакументальная аповесць пра акадэміка В.І. Парфёнава), 2009 г., выд. “Беларуская навука”.

“Янкаў вянок” (дзецям пра Янку Купалу), 2009 г., выд. “Мастацкая літаратура”.

“Усе мы – радня” (перавыданне кнігі “Я” і апавяданні), 2010 г., выд. “Мастацкая літаратура”.

“Азбука жыцця” (энцыклапедыя ад А да Я для дзяцей), 2010 г., выд. “Адукацыя і выхаванне”.

“Споведзь сына” (перавыданне “Мама” і “Бацька” па-беларуску і па-руску), 2011 г., выд. “Харвест”.

“Вясёлка над Нёманам” (дзяцям пра Гродзеншчыну), 2011 г., выд. “Літаратура і мастацтва”.

“Мужык” (дакументальная аповесць пра вядомага ў Беларусі аграрніка Аляксея Скакуна), 2012 г., выд. “Літаратура і мастацтва”.

“Рагатуха” (гумар), 2012 г., выд. “Кважды ква”

"Аўцюкоўскі каляндар 2013" (гумар), 2013 г.

"Сонца над галавой" (аповесць-ліставанне, пісьмы да ўнука), 2013 г., выд. “Адукацыя і выхаванне”

"Залаты домік" (казки, па-руску), 2013 г., выд. “Мастацкая літаратура”.

 

Кнігі У. Ліпскага выдаваліся на рускай, украінскай, літоўскай, нямецкай мовах.