(документальная аповесць пра народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч), 2006 г., выд. “Беларусь”.
Запрашаю на дакументальны спектакль народнай артысткі Беларусі Марыі Георгіеўны Захарэвіч. У гэтай незвычайнай аповесці шмат дзеяў.
Давайце не толькі прачытаем напісанае, а дапоўнім тэкст мелодыяй сваёй душы, неабыякавай да лёсу вялікай беларускай артысткі.
Давайце навучымся цаніць людзей, якія складаюць гонар нашага краю. Давайце парадуемся, што мы сучаснікі Марыі Захарэвіч, маем шчасце ведаць яе, бачыць на сцэне, слухаць яе душэйна-кранальны голас. і перададзім свае пачуцці ў добрую спадчыну сваім дзецям. У такім ланцужку памяці -- наша чалавечая бессмяротнасць, вечнае жыццё нашай мілай Беларусі на планеце Зямля. |
(дакументальная аповесць пра народнага артыста СССР, кампазітара Ігара Лучанка), 2000 г., выд. “Беларусь”
Ігар Лучанок -- яркая асоба ХХ стагоддзя. Яго песні, музыка застануцца і ў новым веку. Хочацца верыць, падможа гэтаму і мая кніга. Той, хто сэрцам прачытае аповесць, зразумее, як трэба даражыць талентам -- дарам Божым, каб ён служыў людзям, роднаму куту, усёй Зямлі.
Ігар Лучанок:
"Хочацца верыць, што людзі мяне крыху ведаюць. Для гэтага я працаваў і працую шчыра і сумленна. Мне падабаецца, што мае мелодыі спяваюць і прафесіяналы, і аматары. Мару, каб мая душа, якую я ўклаў у песні, хаця б нейкай часцінкай перадалася маім слухачам, тым, хто любіць народную мелодыю, тым, хто адчувае ў маіх песнях святло, надзею. Буду шчаслівым, калі застануцца жыць хаця б адна-дзве мае песні. Тады і я, кампазітар, буду жыць." |
(пра Каласкоў і Калінак, якія гаруюць і жартуюць), 1995 г., выд. “Мастацкая літаратура”, 2000 г., выд. “Хата”, 2003 г., выд. БТ “Кніга”.
Я некалькі гадоў ездзіў да аўцюкоўцаў з вялікім мехам па смех. Сабраў туды не толькі дасціпныя жарты, а багата людскіх слёз. Ды яшчэ тое-сёе, што колецца, баліць і не дае спакою.
Аддаю на ваш суд сабраны скарб. А вы ўжо самі рашайце -- плакаць вам ці смяяцца.
Ведаю адно: лепш жартаваць, чым гараваць.
Давайма, людзі, жыць весела і дружна, з міласцю і любасцю адзін да аднаго. |
(дакументальная аповесць пра вядомага ў Беларусі аграрніка Аляксея Скакуна), 2012 г., выд. “Літаратура і мастацтва”.
Хто ён, сённяшні мужык вядомы аграрнік Аляксей Скакун, які так смела заступаецца за селяніна?
З якой гаючай крыніцы наталіўся ён ведаў, набраўся моцы і ўзвысіўся?
Чаму не збег з вёскі, калі ўсе валам ляцелі на гарадскі асфальт?
За што людзі паверылі яму і пайшлі за ім?
|
|
|