| Сонца над галавой |
|
|
|
|
(аповесць-ліставанне, пісьмы да ўнука), 2013 г., выд. “Адукацыя і выхаванне”
Гэту кнігу У. Ліпскага можна смела назваць педагагічнай паэмай. Яна для ўсіх: хто шлюбуецца, хто ўжо мае Дзіця, хто жадае навучыцца разумець і бачыць немаўля, хто імкнецца займець вернага сябра, хто хоча праверыць сябе, як настаўніка, хто не шкадуе сутак на выхаванне спадчынніка, хто хоча адчуць у Дзіцяці Божага Пасланніка. "Хлопчык мой! Як жа мне хочацца, каб ты ўзгадаваўся мужным і моцным, спагадлівым і добрым, шчодрым і ўсмешлівым, лагодным і бадзёрым, разумным і панятлівым. Гэтаму ўсяму вучыся змалку, пакуль вакол цябе плойма дабракоў. Крывінка мая! Зірні на свет яснымі вачыма, зразумей яго і выберы сваю дарогу. Толькі ніколі-ніколі не забывай, мой любы, зямлю, на якой ты ўдыхнуў паветра. Яна называецца Беларусь. Палюбі яе да слёз. І тады ты станеш Чалавекам на гэтай зямлі, і толькі тады ўбачыш і адчуеш прыгажосць усяго сусвету. Упусці ў душу, мой родны, напеўную і старажытную мову беларусаў і ты адчуеш, як душа твая напоўніцца гаючым нектарам, і ты зразумееш, да цябе дойдзе, не можа не дайсці, што за родную мову, за нашу зямлю, за гістарычны скарб народа, у які ўваходзіць і род Ліпскіх, трэба змагацца."
|





