Нараджэнне новага часопіса "Буся" Печать

часопіс БусяЧытанка-маляванка "Буся" для дашкольнікаў нарадзілася ў рэдакцыі дзіцячага часопіса "Вясёлка".

Дарагія нашы буські, пяшчотныя і ласкавыя буслікі!

Усе вы -- Божыя посланнікі на Зямлі. А ў Беларусі -- вы нашы спадчыннікі, наша надзея, наш заўтрашні дзень. І мы, дарослыя, хочам, каб вы раслі, гадаваліся фізічна і духоўна здаровымі, радаснымі і заўсёды святочнымі. Мы хочам быць вам сябрамі і памочнікамі ва ўсім.

Дайце вашу ручку і разам пойдзем у чароўную краіну казак, вершаў, загадак, пацешак. Пачуйце асалоду беларускага мастацкага слова, упусціце яго ў душу, і хай яно дапаможа вам палюбіць нашу краіну Беларусь.

Уладзімір Ліпскі

галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка"

 

 

Надежда Ермакова

Усе жанчыны Беларусі рады вітаць нараджэнне новага дзіцяці -- часопіса "Буся" для самых маленькіх грамадзян нашай краіны, для выхаванцаў дзіцячых садкоў.

Мы, мамы, усцешаны, што пісьменнікі, мастакі, кампазітары гатовы сваімі творамі выхоўваць юную змену.

Няхай жа новае выданне прыйдзе ў кожную сям'ю, дзе ёсць дзеці.

Няхай жа вырастуць з сённяшніх немаўлят людзі, якія ўславяць ва ўсім свеце нашу незалежную, суверэнную Айчыну з чароўнай назвай Беларусь!

 

Надзея Ермакова,

старшыня праўлення Беларускага саюза жанчын