Як пішацца дзённік?
Падключаеш сэрца да высакавольткі жыцця.
Пазіраеш на свет здзіўленымі вачыма.
Смяешся з тым, каму святочна.
Плачаш з тым, у каго гора.
Трымаеш у руцэ ручку. Ды запісваеш усё, што падказвае душа…
Уладзімір Ліпскі
|
Неба, Замля і Чалавек – тры загадкі сусвету. Над разгадкамі іх тайнаў ламае мазгі вучоны люд ва ўсе часы і стагоддзі. Так было далёка да нашай эры. Так ёсць і цяпер, калі адкрыты дзверы ў космас, калі расчэплены атам, калі інтэрнэтаўская павуціна абпляла далёкія і блізкія краіны.
Мяне ж, палешука, шоўкаўскага лапташа, здаўна займае асабістая тайна. Хачу ведаць свае глыбокія, радаводныя карані. Пра гэта мае кнігі: “Я. праўдзівы аповед пра твой і мой радавод”, “Мама. Малітва сына”, “Бацька. Пісьмы сына”, “Мы. Аповесць пра нашы прозвішчы”. Удалося адкапаць у архівах, у рэдкіх, старажытных кнігах сваё трынаццатае радаводнае калена. Адшукаў дваранскі герб маіх непісьменных бацькоў. Сустрэў Ліпскіх у многіх краінах свету, амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. І адчуваю сябе багатым на радню.
|
Чытаць далей
|
Дзесяць пажаданняў дзецям |
|
|
|
1. Шчасце — гэта ўмець радавацца таму, што ты жывеш, дыхаеш, і пры гэтым адчуць, што ты патрэбен камусьці. Будзьце шчаслівымі!
2. Жыццё — гэта Божы дар. Жыццё — гэта свята! Хай кожны ваш дзень будзе святам!
3. Я плюс Я — сям’я. Знайдзіце сваё Я ў жыцці, абавязкова сустрэньце другое Я, адзінае і непаўторнае, і стварыце моцную сям’ю.
|
Чытаць далей
|
Ты яшчэ толькі намёк на чалавека,
Калі ва ўсім спадзяешся на маці;
Ты яшчэ – чвэрць чалавека,
Калі ва ўсім спадзяешся на дружбу;
Ты толькі – паўчалавека,
Калі ва ўсім спадзяешся на любоў, –
І толькі тады становішся чалавекам,
Калі ўсе могуць спадзявацца
На цябе.
Максім Танк
|
Чытаць далей
|
|
|
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 Следующая > Последняя >>
|
Страница 3 из 3 |