Мама. Малітва сына |
![]() |
![]() |
![]() |
1999 г., выд. “Нёман” Вечны Божа! Недзе там, у тваім царстве, на высокіх нябёсах, жыве мая Мама... ... Кожны дзень (!), як яе няма, адчуваю яе позірк, бачу яе мілую ўсмешку, чую яе напеўны голас. Яна са мною ў памяці і ў сэрцы. З ёй іду па жыцці, па яго сонечных і камяністых сцяжынках. Мама! Ачніся, адгукніся, завітай да сына ў госці. Хачу хоць на міг убачыць цябе жывую. Асірацелым застаўся на зямлі твой меньшанькі... ... Ты -- жывая вада для мяне, мора духоўнага багацця. Ты -- жыццёвая зорка, па якой звяраю свой шлях на зямлі. З тваім вобразам буду і далей сустракаць узыход сонца, радавацца кожнаму падараванаму мне дзянёчку. І не стамлюся гэта рабіць датуль, пакуль будзе гарэць мая свечка. Мама! Ты ў сэрцы маім. Цяпер, і ўвесь час, і на векі вякоў. Амін. |