Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод PDF Печать E-mail

(дакументальная аповесць-даследаванне), 1998 г., выд. “Беларусь”

книга Я

Жывуць на Зямлі людзі.

Людзі згуртаваны ў народы.

У кожным чалавеку -- сваё Я.

Я ўтрымлівае ядро са спадчыннымі генамі. А ў іх -- нашы мінулае, сённяшняе, будучае.

Я плюс Я -- сям'я.

Сям'я плюс сям'я -- род.

Род плюс род -- народ.

Народ плюс народ -- людзі Зямлі.

Дай жа, Божа, каб гэта жывая карусель была вечнай.

Падмажы, Божа, каб народ не згубіў повязь часоў.

Уразумі, Госпадзі, сем'і, што на іх трымаецца род і народ, іх слава і моц.

Хай кожнае чалавечае Я стане вобразам Дабрыні, Розуму і Любові. Тады і Зямля наша ператворыцца ў планету Шчасця. Тады і мы станем Людзьмі. І захочацца нам адзін аднаго называць родзічамі.

Божа, хай так будзе!