Мы – славяне PDF Печать E-mail

Даўным-даўно, далёка-далёка ад нашай эры жылі на вялікіх прасторах славянскія плямёны. Яны займалі землі і цяперашняй Беларусі.

Славяне былі качэўнікамі. Да вандровак прымушала іх само жыццё. Трэба было ўпаляваць звера, знайсці рэчку ці возера, дзе вадзілася рыба, адшукаць сярод дрымучых лясоў паляну, на якой раслі зерне, лекавыя травы.

Чытаць далей
 
Была вайна... PDF Печать E-mail

Вайна 1941—1945 гадоў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі самая крывавая, самая стратная і балючая. А для нас, беларусаў, удвайне жорсткая. Кожны чацвёрты жыхар нашай краіны паклаў сваё жыццё на алтар Перамогі. Сярод ахвяр таго ліхалецця не толькі нашы хлопцы-воіны, але і бязвіннае мірнае насельніцтва — старыя, нямоглыя людзі і дзеці.

 

Чытаць далей
 
Наміткі ад Віткі PDF Печать E-mail

Сваімі жыццём і творчасцю Васіль Вітка саткаў вялізны сувой кужэльнага палатна. З яго можна нарабіць мноства намітак і ахінуць імі ўсё самае дарагое, што выпеставаў Цімох Васільевіч за свае 85 зямных гадоў.

Які ж Віткаў скарб просіцца ў абдымкі з яго наміткамі?василий витка

Слова — трапяткое і вобразнае.

Мама з яе беларускай калыханкай.

Дзеці — Божыя пасланнікі на Зямлі.

“Вясёлка” — школка для малалеткаў.

Вася Вясёлкін — пястун дзеда Васіля.

Сябры, верныя ў хмарныя і сонечныя дні.

Кнігі — выхавальніцы душы.

Беларусь, якую Паэт любіў да слёз.

 

Чытаць далей
 
Зямны лёс Анатоля Сыса PDF Печать E-mail

сысУ вёсцы Гарошкаў нарадзіўся і жыў паэт ад Бога – Анатоль Сыс. Тут, непадалёк ад старажытнага гарадзішча, стаіць хата, у якой жылі яго бацькі, у якой адбылося яго сталенне, у якой спаткаў ён чароўную пані Паэзію.

Мне вельмі хацелася пабываць у яго хаце. Хацелася паведаміць яму маё адкрыццё. Аказваецца, прозвішча яго паходзіць ад імя Сісой, што ў яўрйскай мове азначае – шосты. Царква ўшаноўвае прападобных Сісояў 19 ліпеня, 10 верасня, 11 кастрычніка, 6 лістапада. Кастрычнік якраз і ёсць імянінны месяц нашага земляка-самародка Анатоля Ціхановіча Сыса.

Чытаць далей
 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 5 Следующая > Последняя >>

Страница 3 из 5