Багдан Чалы жыве на Украіне. Ён – даўні і верны сябар Беларусі і “Вясёлкі”. Яго казкі, вершы друкаваліся ў нашым часопісе. Ён бываў у рэдакцыі, мы разам з ім выступалі перад беларускімі дзецьмі.
Багдан Іосіфавіч доўгі час працаваў галоўным рэдактарам украінскага часопіса для дзяцей “Барвінак”. Напісаў шмат казак, якія сталі класікай дзіцячай літаратуры. Асабліва палюбіліся нашым чытачам казкі “Як Барвінак стаў героем”, “Як Барвінак і Рамонак у вырай ляталі”, “Барвінак і вясна”, “Барвінак у школе”.
Вядомы пісьменнік Украіны, лаўрэат Міжнароднага Ганаровага дыплома імя славутага казачніка Х.К. Андэрсена, ён, Багдан Чалы клапаціўся і пра тое, каб дзеці яго краіны ведалі творы беларускіх пісьменнікаў, каб шанавалі гісторыю краіны-суседкі. Багдан Чалы перакладаў вершы Максіма Танка, Васіля Віткі, Артура Вольскага, Анатоля Вялюгіна.
|
Чытаць далей
|
Вядомаму беларускаму мастаку Аляксею Кузьмічу – 60 гадоў.
Дзе вырашаецца лёс Чалавека: на зямлі ці ў нябёсах, у спадчынных генах ці ў радаводных каранях?
А лёс кожнага зямляніна – гэта што: яго радасці і мукі ці творчасць і зарплата, узнясенне і пракляцце ці пот і талент?
Урэшце, для чаго прыходзіць Чалавек на Зямлю, з якой місіяй? Хто яму адкрывае браму жыццёвага раю: Бацькі ці Святы Дух?
Мастак Аляксей Кузьміч божыцца, што трапляе ў снах у сонечную плазму, сустракаецца і гаворыць з самім панам Богам. Можа, вышэйшыя сілы і скіравалі яго душу, мозг, талент, каб узвысіць Мадонну на п’едэстал яго мастацтва?
|
Чытаць далей
|
З Машэравым па нябесных дарогах |
|
|
|
Гутарка з лётчыкам Мялешыным В. В., які восем гадоў абслугоўваў пасажыра № 1
Віктара Васільевіча Мялешына я ведаю з 1980 года. Ён, камандзір паветранага лайнера ЯК-40, восем дзён выконваў заданне самога Пятра Міронавіча, вазіў нашу камсамольскую дэлегацыю па ўсёй Беларусі. Агітпералёт прысвячаўся юбілею рэспубліканскага камсамола. У склад той шаноўнай дэлегацыі ўваходзілі Герой Савецкага Саюза, лётчык-франтавік, які здзейсніў чатыры тараны на фашысцкія самалёты, Барыс Іванавіч Коўзан, кампазітар Валерый Іваноў, паэт Уладзімір Някляеў, штангіст Леанід Тараненка, навуковец Аляксандр Пятроў. Мне даручана было ўзначаліць камсамольскую дэлегацыю.
|
Чытаць далей
|
Іван Гурбан…
Ён у маёй памяці – сціплы, негаваркі, паважлівы, рахманы, добры, шчодры, сяброўскі.
Ён з тых, хто адбыўся як Чалавек. Ведаў кошт хлебу, любіў зямны рай, бачыў хараство наўкол, умеў цаніць людзей, выхоўваў дзяцей па сваёй сялянскай педагогіцы.
Ён з тых Іванаў, якія на ўсе праявы жыцця маюць свой розум, якія ўмеюць даражыць кожным дзянёчкам на белым свеце, якія любяць аддаваць і вераць, што ўсё добрае, аддадзенае табой, абавязкова вернецца табе.
|
Чытаць далей
|
|
|