Антонік - Понік Печать

(апавяданні-казкі), 1998 г., выд. “Універсітэцкае”.

Антонік - Понік, У. Ліпскі

 

Жыве ў вялікім горадзе хлопчык Антонік. Ходзіць у дзіцячы садок, кожны дзень адкрывае нешта новае ў жыцці. Добры. Вясёлы. Кемлівы. Умее задаваць пытанні, глядзець тэлевізар, хадзіць у цырк, ладзіць з сястрычкай.

На пытанне, чаго не ўмее, шчыра адказвае: "Жыць без мамы і таты".

А яшчэ Антонік любіць гуляць у словы, рыфмаваць іх, як у вершы. Так і прыдумаў сабе высёлую мянушку - Понік.

Антонік - Понік.