(апавяданні-казкі), 1998 г., выд. “Універсітэцкае”.
Жыве ў вялікім горадзе хлопчык Антонік. Ходзіць у дзіцячы садок, кожны дзень адкрывае нешта новае ў жыцці. Добры. Вясёлы. Кемлівы. Умее задаваць пытанні, глядзець тэлевізар, хадзіць у цырк, ладзіць з сястрычкай.
На пытанне, чаго не ўмее, шчыра адказвае: "Жыць без мамы і таты".
А яшчэ Антонік любіць гуляць у словы, рыфмаваць іх, як у вершы. Так і прыдумаў сабе высёлую мянушку - Понік.
Антонік - Понік. |
1993 г., выд. “Беларусь”.
Біблія - самая старажытная кніга ў свеце.
Давайце і мы, сябры, прачытаем некаторыя біблейскія гісторыі.
Няхай гэта кніга стане вашым найпершым падручнікам пасля Буквара. Зычу вам, каб свяшчэнныя гісторыі сталі для вас добрымі ўрокамі на шляху да разумення мудрай кнігі Бібліі, да ўсведамлення жыццёвых ісцін і пазнання свету, у якім мы жывём. |
(дзецям пра Беларусь), 2008 г., выд. “Адукацыя і выхаванне”.
Мая Беларусь...
Не голас, сэрца прамаўляе гэтыя словы, --
з любоўю, з гонарам, з душэўнай пяшчотай.
Тут -- наша гісторыя.
Тут -- мае карані.
Тут -- напеўная родная мова.
Тут - жывём мы! |
(энцыклапедыя ад А да Я для дзяцей), 2010 г., выд. “Адукацыя і выхаванне”.
Кніга адрасавана дзецям розных узростаў. У простай і займальнай форме, з дамашнімі заданнямі, аўтар прапануе чытачам здзейсніць творчую вандроўку ў гісторыю нашай Айчыны і ў яе сённяшнюю яву, засвоіць складаную і мудрую Азбуку жыцця.
Запрашаю вас у падарожжа па незвычайнай Азбуцы.
Возьмемся за рукі, сябры, і рушым у творчую дарогу. Тыя старонкі, што я вам прапаную, не проста прачытайце, а запусціце глыбока ў душу, адчуйце сваім сэрцам маё сэрца. І тады, веру, складаны свет вакол вас стане больш зразумелым. І вы адчуеце, хто вы, чаму жывяце на зямлі і што павінны зрабіць, каб на ёй вечна жылі людзі, каб не згасла памяць аб мінулым і была вера ў будучае.
Уладзімір Ліпскі
Чытаць кнігу У. Ліпскага "Азбука жыцця" |
|
|
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 Следующая > Последняя >>
|
Страница 2 из 3 |